У горадзе Мінску 30 ліпеня адбудзецца хрэсны ход з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага

16 ліпеня 2021

nevs1.jpg

30 ліпеня 2021 года ў горадзе Мінску адбудзецца хрэсны ход з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння Святога вернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

 Праграма здзяйснення хрэснага ходу:

30 ліпеня (пятніца)

11:00-11:30 — збор удзельнікаў хрэснага ходу ля Троіцкага храма прыхода ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску (вул. Каліноўскага, 121).

Аб прыбыцці неабходна паведаміць супрацоўніку паломніцкага аддзела Мінскай епархіі, на якім будзе апрануты зялёны гальштук.

11:50 — малебен святому дабравернаму вялікаму князю Аляксандру Неўскаму ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску.

Усе святары, якія прыбылі на хрэсны ход прымаюць удзел у пачатку малебна.

12:00 — пры спеве трапароў на «Бог Гасподзь» выхад з храма для сустрэчы каўчэга з часцінкай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Пасля сустрэчы каўчэга з мошчамі, па благаславенню Патрыяршага Экзарха хрэсны ход пачынае рух па маршруце: вуліца Каліноўскага — праспект Незалежнасці — плошча Леніна — вуліца Кірыла і Мяфодзія, 3.

Хрэсны ход рухаецца па пешаходным дарогах.

14:00 — сустрэча каўчэга са святыняй у Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска (удзельнічаюць айцы благачынныя, настаяцелі прыходаў горада Мінска, клірыкі кафедральнага сабора, святары з удзельнікаў хрэснага ходу); малебен ля каўчэга са святыняй у Свята-Духавым кафедральным саборы або на цвінтары храма.

Інфармацыя для паломнікаў:

Мець пры сабе пітную ваду і лекі, калі такое неабходна.

Мець зручны абутак і пластыр для мазалёў, для аказання першай дапамогі ў выпадку ўзнікнення пацёртасцяў на нагах.

Church.by