У гарадскім пасёлку Любча на Навагрудчыне ўшанавалі памяць яўлення Падліпскай іконы Божай Маці
19 чэрвеня 201918 чэрвеня ў храме святога прарока Ільі гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна адбылася Бажэственная літургія, якую здзейсніў настаяцель протаіерэй Аляксандр Івойлаў у саслужэнні настаяцеля прыхода храма Архістратыга Міхаіла аграгарадка Усялюб Навагрудскага раёна протаіерэя Валерыя Мароза, настаяцеля храма святога прарока Ільі аграгарадка Дукора Пухавіцкага раёна святара Андрэя Івойлава, клірыка Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска святара Аляксандра Івойлава.
Адбыўся хрэсны ход да месца яўлення іконы Божай Маці «Дастойна ёсць» (Падліпская). Каля капліцы, збудаванай на месцы з'явы абраза (дзе раней стаяў храм, разбураны ў 1956 годзе), пры вялікім зборы вернікаў быў адслужаны малебен.
Па заканчэнні богаслужэння протаіерэй Аляксандр звярнуўся да багамольцаў са словамі віншавання і настаўлення. Усім былі ўручаны абразкі Божай Маці «Дастойна ёсць».