У Грэцыі завяршылася чарговая змена катэхізацыйнага лагера «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 жніўня 2019У Грэцыі завяршыў чарговы сезон сваёй работы 7-ы міжнародны катэхезічны лагер «Крынічка» Увядзенскага прыхода горада Мінска.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па запрашэнню архімандрыта Гервасіуса (Раптапуласа) лагер размяшчаўся на базе моладзевага цэнтра «Фавор» у пасёлку Элані дымасу Касандра перыферыі Халкідзікі, побач з Салонікамі.
У лагеры адпачывалі 35 дзяўчынак-падлеткаў з сем'яў вернікаў Увядзенскага, Богаяўленскага і Серафімаўскага прыходаў горада Мінска, з сем'яў святароў Беларускага Экзархату, а таксама сем'яў супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. Начальнікам лагера была дырэктар нядзельнай школы Увядзенскага прыхода Раіса Лапухова, духоўніком лагера з'яўляўся настаяцель Увядзенскага прыхода, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы святар Георгій Лапухоў.
Праграма знаходжання дзяцей прадугледжвала заняткі па інтарэсах, удасканаленне ведаў замежнай мовы, развіццё пеўчых здольнасцяў, катэхізацыйныя заняткі і, безумоўна, купанне ў чыстым Эгейскім моры і прыняцце сонечных ваннаў.
Цэнтральнай падзеяй жыцця «Крынічкі» стала служэнне духаўнікам лагера Бажэственнай літургіі ў храме моладзевага цэнтра «Фавор». Богаслужэнне выклікала вялікую цікавасць як у жыхароў пасёлка Элані, так і ў прадстаўнікоў рускамоўнай дыяспары Салонік. На Літургіі прысутнічалі і маліліся работнікі прэфектуры Салонік, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
Удзельнікі лагера з добрым настроем і вялікай карысцю правялі час у цэнтры «Фавор». Па выніках працы «Крынічкі» прымаючы бок запрасіў парафіяльную суполку Увядзенскага храма наведаць «Фавор» у 2020 годзе.