У Гродзенскай епархіі адбыліся ўрачыстасці ў гонар іконы Божай Маці «Ракавіцкая»
11 жніўня 202110 жніўня 2021 года, у дзень святкавання ў гонар іконы Божай Маці «Ракавіцкая», епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Ракавічы.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Зэльвенскай акругі протаіерэй Георгій Субаткоўскі; благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк; мітрафорны протаіерэй Міхаіл Велісейчык; настаяцель храма іерэй Сергій Романко і клірыкі епархіі.
За богаслужэннем маліліся паломнікі з гарадоў і вёсак Гродзенскай епархіі, якія прайшлі напярэдадні свята хрэсным ходам з Шчучына ў Ракавічы. Па прычыне вялікай колькасці людзей, якія маліліся, набажэнства, здзяйснялася на храмавай тэрыторыі пад адкрытым небам.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Ігар Каласоўскі.
Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, пасля якога епіскап Антоній звярнуўся да духавенства, паломнікаў і прыхаджан храма з пропаведдзю аб заступніцтве Прасвятой Багародзіцы. Ён таксама заклікаў усіх захоўваць памяць аб святынях нашага краю і традыцыі іх пабожнага шанавання.
Зважаючы на руплівую працу на карысць Святой Царквы, уладыка ўручыў архіерэйскія граматы рэгенту і актыўным прыхаджанам храма.
Размова з архіпастырам працягнулася падчас агульнай трапезы на храмавай тэрыторыі парафіі.
* * *
Аб яўленні цудатворнага абраза сярод мясцовых жыхароў захавалася наступнае паданне. Аднойчы мясцоваму пану па прозвішчы Макрэцкі ў сне з'явілася Найсвяцейшая Багародзіца і загадала здабыць на рацэ Яе вобраз. Назаўтра ён разам са сваім слугой адправіўся да згаданага месца і ўбачыў абраз Прачыстай Дзевы, які плыў па рацэ супраць плыні. Памешчык прыняў ікону і насупраць таго месца, дзе яна спынілася, на свае сродкі паставіў царкву. Будаўніцтва гэтага храма адносяць да 1748 годзе, а значыць, і яўленне цудатворнага абраза можна аднесці да гэтага часу.
Знойдзеная ікона была невялікай па памеры, і яе пажадалі павялічыць. Абраз з пашанай суправадзілі ў цэнтр Літоўскай епархіі, да якой адносіліся Ракавічы, — у горад Вільню. Там з яўленай іконы была напісана копія вялікіх памераў, якую ўпрыгожылі срэбнай рызай з пазалочанымі німбамі вакол аблічча Найсвяцейшай Багародзіцы і Немаўляці Іісуса Хрыста. Яе даставілі ў Ракавічы і змясцілі ў адмысловым ківоце — спачатку ў старым драўляным, а затым і ў новым каменным храме, пабудаваным у 1876 годзе на сродкі ўрада. Пра лёс жа першапачаткова знойдзенай іконы звесткі не захаваліся.
Пасля малітваў перад напісаным абразом Прачыстай Дзевы людзі сталі атрымліваць ацаленні, абраз праславіўся як цудатворны. Захаваліся звесткі аб існаванні летапіснай кнігі, у якой апісваліся выпадкі благадатнай дапамогі Божай Маці. У гады ліхалеццяў і бязладдзя кніга была страчана. Але сведчанні аб цудоўнай дапамозе Прасвятой Багародзіцы захоўваюцца і да нашых дзён.
Рэчка, на якой з'явілася цудатворная ікона Прасвятой Багародзіцы, высахла, але на месцы цудоўнага з'яўлення забіла крыніца. У цяперашні час там знаходзіцца капліца і калодзеж са святой вадой.