У Гродзенскай вобласці адбылася серыя практычных семінараў па рэалізацыі новай стратэгіі ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
19 жніўня 2021Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, 17 жніўня 2021 года ў Гродзенскай вобласці адбылася серыя практычных семінараў па рэалізацыі новай стратэгіі ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Гістарычна Гродзенская вобласць з'яўляецца самым шматканфесійным і шматрэлігійным рэгіёнам краіны. На яе тэрыторыі прысутнічаюць населеныя пункты, дзе пераважная насельніцтва — каталікі або мусульмане. Вобласць змяшчае ў сабе тры епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны правёў шэраг семінараў «Новыя падыходы ў супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой» у Лідскай і Навагрудскай епархіях.
У маі 2021 года ў Лідскай епархіі быў створаны профільны аддзел па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі. Узначаліў працу ў гэтым кірунку протаіерэй Расціслаў Лямачка, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Ліды.
Яго Праасвяшчэнства, Праасвяшчэннейшы Парфірый, епіскап Лідскі і Смаргонскі, узначаліў нараду з кіраўніцтвам упраўленняў адукацыі Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці Беларусі, кіраўніцтвам устаноў спецыяльнай і прафесійнай агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі. На нарадзе прысутнічалі благачынныя свяшчэннаслужыцелі і памочнікі благачынных па адукацыі і катэхізацыі.
Протаіерэй Фёдар Поўны распавёў аб прынцыпова новых сістэмных падыходах у працы, комплекснай структуры ўзаемадзеяння і накіраванасці на практычны вынік. Начальнік упраўлення Лідскага райвыканкама Гродзенскай вобласці Тарасюк Вольга Зігмундаўна падвяла вынік пасяджэння: «Вынікі нарады пераўзышлі ўсе нашы чаканні. Мы атрымліваем для працы практычны дыдактычны матэрыял». Затым у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №13 горада Ліды» былі прадстаўлены метадычныя распрацоўкі мясцовых педагогаў.
Далейшае абмеркаванне ўзаемадзеяння Праваслаўнай Царквы і педагагічнай супольнасці перамясцілася ў канферэнц-залу Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У семінары ў Слонімскай і Наваградзкай епархіі прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў адукацыі і дырэктары ўстаноў адукацыі Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Мерапрыемства ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі. Нараду падрыхтавала і арганізавала кіраўнік профільнага епархіяльнага аддзела Місцюкевіч Святлана Леанідаўна. На сустрэчы прысутнічалі семінарысты і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, благачынныя святары і памочнікі благачынных па адукацыі і катэхізацыі.
Протаіерэй Фёдар Поўны прэзентаваў падрыхтаваныя Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы: вучэбна-метадычны комплекс для 5 (6) класаў, праграмы для класных гадзін па духоўна-маральным выхаванні школьнікаў з 1 па 11 клас.
Валько Святлана Віктараўна, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ад імя ўсіх прысутных выказала падзяку Сінадальнаму аддзелу за падрыхтаваныя матэрыялы: «Нам, настаўнікам-практыкам, надзвычай патрэбна апора ў выглядзе падручніка, дыдактычных і метадычных матэрыялаў. Мы, як ніхто іншы, разумеем, якая вялікая праца за кароткі час была праведзена аўтарскім калектывам Сінадальнага аддзела, і ад усяго сэрца дзякуем вам».