У Гродзенскім кафедральным саборы адбыўся велікапосны канцэрт

13 сакавіка 2020

top.jpg

8 сакавіка, у свята Перамогі Праваслаўя, у Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся традыцыйны велікапосны канцэрт саборнага архіерэйскага хору.

Малітоўнасць песнапенняў дапоўнілі святаайцоўскія духоўныя разважанні, а таксама багаслоўскія тлумачэнні ад вядучага канцэрта — протаіерэя Уладзіміра Пятручыка.

У выкананні калектыву прагучалі наступныя песнапенні:

«Постімся постом пріятным», муз. Варгіна

Псалом 14 «Господі, кто обітает в жіліще Твоем?», муза. М. Кедрава

Псалом 136 «На реках Вавілонскіх», муз. У. Файнера

«Молітву пролію ко Господу», муз. С. Багаслоўскага

Молітва прп. Яфрэма Сірына, муз. У. Чолака

«Покаянія отверзі мі двері, Жізнодавче...», муз. П. Чеснокова

Сціхіра «Рассеянный мой ум собери, Господи…», муз. Н. Калеснічэнка

«На одре болезні…», муз. П. Часнакова

«Оком Твоім благоутробным, Господі», муз. манахіні Юліяніі (Дзянісавай)

«Чертог Твой вижду, Спасе…», муз. А. Кастальскага

Гродзенская епархія / Church.by