У Гродне адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ

27 сакавіка 2017

top.jpg

25 сакавіка на базе прыходу храма ў гонар Сабора Беларускіх святых у Гродне прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ, на якім прысутнічалі каля 40 чалавек. У рабоце метадычнага аб'яднання прынялі ўдзел настаўнікі нядзельных школ горада Гродна і прадстаўнікі благачынняў Гродзенскай епархіі.

Мэтай мерапрыемства стала садзейнічанне павышэнню ўзроўню ведаў настаўнікаў нядзельных школ па выхаванню ў навучэнцаў патрэбы маліцца з дапамогай варыятыўных форм працы.

З прывітальным словам да педагогаў звярнуўся настаяцель прыхода храма ў гонар Сабора Беларускіх святых протаіерэй Анатоль Ненартовіч. Айцец Анатоль звярнуў увагу на ролю нядзельных школ у сучасным грамадстве, на цяжкасці, якія ўзніклі ў працы нядзельных школ на дадзеным этапе, паказаў асноўныя напрамкі дзейнасці, пажадаў усім плённай працы і дапамогі Божай.

Праблемнае поле метадычнага аб'яднання вызначыў інспектар працы нядзельных школ епархіі протаіерэй Міхаіл Велісейчык. Святар паказаў актуальнасць праблемы абучэння дзяцей малітве, выказаў свае погляды на гэтае пытанне.

Завяршыўся арганізацыйны этап прадстаўленнем «візітнай карткі» нядзельнай школы прыхода храма Сабора Беларускіх святых. У прэзентацыі заключаліся дадзеныя аб школе ад моманту яе заснавання і да сённяшняга дня.

Таццяна Барэль, адзін з выкладчыкаў нядзельнай школы прыхода храма Сабора Беларускіх святых, прадставіла слухачам даклад «Выхаванне патрэбы ў малітве ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту». У сваім выступе Таццяна Міхайлаўна звярнула ўвагу на тое, што малітва — гэта шматграннае паняцце, якое падобна жывому арганізму. Яно змяняецца ў залежнасці ад стану чалавека і ад узроўню яго духоўнага развіцця. У сувязі з гэтым кожнаму веруючаму чалавеку неабходна вучыцца маліцца.

Дакладчыца падкрэсліла, што прывіваць правільнае стаўленне да малітвы трэба пачынаць з самага ранняга ўзросту. Бацькі павінны вучыць дзяцей прымушаць сябе да даступнага духоўнага дбання і забяспечыць духоўную дысцыпліну, без якой рух наперад любога чалавека — маленькага ці дарослага — немагчымы.

Працягнуў асноўны этап сустрэчы ўрок у 2-м класе нядзельнай школы «Малітва як сродак выратавання». Мэтай урока было пашырэнне ўяўленняў навучэнцаў аб малітве. У ходзе ўрока былі сістэматызаваны веды дзяцей аб малітве, прадстаўлены відэасюжэт пра тое, як шчырая малітва паслужыла сродкам выратавання чалавечай жыцця, адбылося знаёмства з новай малітвай.

Педагог дадзенага класа, Святлана Бенаш, прадэманстравала розныя спосабы і прыёмы работы пры вывучэнні новай для навучэнцаў малітвы. Завяршыўся занятак творчай працай — складаннем пазла са словамі вывучаемай малітвы.

Далей рушыў аналіз урока і абмен думкамі ўдзельнікаў метадычнага аб'яднання. На заключным этапе працы пад кіраўніцтвам протаіерэя Міхаіла Велісейчыка адбылося падвядзенне вынікаў, прыняцце рашэнняў і выпрацоўка рэкамендацый метадычнага аб'яднання.

У завяршэнне была прадстаўлена выстава літаратуры «Малітва — сіла яднання і свет духоўнай прыгажосці».

Гродзенская епархія / Church.by