У храмах барысаўскіх благачынняў з 30 мая па 6 чэрвеня будзе знаходзіцца міратачывы абраз Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне»

26 мая 2021

top.jpg

  • Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі, з 30 мая па 6 чэрвеня ў храмах барысаўскіх благачынняў будзе знаходзіцца міратачывая ікона Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне».

    Абраз Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкая) – літаграфічная копія знакамітай Дзівееўскай іконы, перад якой маліўся прападобны Серафім Сароўскі. Была яўлена ў пасёлку Локаць Бранскай вобласці ў 1994 годзе. Жыхарка пасёлка купіла звычайны плакатны каляндар з выявай Прасвятой Багародзіцы, прынесла яго дадому, выразала і павесіла як абраз. Праз некаторы час ён заміраточыў і запах, а на адваротным баку іконы праявіўся вобраз Багародзіцы і Спаса Нерукатворны. Для святыні вырабілі двухбаковую рызу і паставілі ў кіёт. Міратачэнне працягваецца па гэты дзень. У 2013 годзе абраз перададзены Жалезнагорскай епархіі (Курская вобласць) і стаў мясцовашанаватай святыняй.

    Графік знаходжання:

  • 30 мая (17.00) – 31 мая (да 16.30) — прыход храма Нараджэння Хрыстова (горад Барысаў)

  • 31 мая (17.00) - 1 чэрвеня – да 16.30) — прыход храма Св. дбвр. князя Дзімітрыя Данскога (мікрараён Печы горада Барысава)

  • 1 чэрвеня (17.00) – 2 чэрвеня – да 16.30) — прыход храма св. дбвр. Барыса і Глеба (горад Барысаў)

  • 2 чэрвеня (17.00) – 3 чэрвеня (да 16.30) — прыход св. вмч. Георгія (мікрараён Лядзішча горада Барысава)

  • 3 чэрвеня (17.00) – 5 чэрвеня (да 8.00) — кафедральны сабор Уваскрасення Хрыстова (горад Барысаў)

  • 5 чэрвеня (8.15) – 5 чэрвеня (да 16.15) — прыход св. кн. Уладзіміра (вёска Вуглы Барысаўскага раёна)

  • 5 чэрвеня (17.00) – 6 чэрвеня (да 16.00) — манастыр св. блж. Ксеніі Пецярбургскай (вёска Барань Барысаўскага раёна).

Барысаўская епархія/Сhurch.by