У храмах і манастырах нашай краіны прагучалі падзячныя малітвы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

03 ліпеня 2024

top.jpg

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ў само свята, 3 ліпеня, па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы былі здзейснены падзячныя малебны Спасіцелю, Прасвятой Багародзіцы і ўсім беларускім святым за дараванне нашаму народу перамогі, міру і дабрабыту. Таксама былі здзейснены памінальныя ліціі ў памяць «аб усіх, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны за Айчыну і народ наш жыццё сваё паклаў, у палоне замучаных, ад цяжкіх ран, голаду і няшчасцяў памерлых». Апоўдні ў многіх храмах прагучаў святочны звон. 3 ліпеня ў Мінску прайшоў парад, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На трыбуне ў ліку ганаровых гасцей прысутнічаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok