У Іверскім храме Бабруйска праводзяць катэхетычныя гутаркі анлайн
12 чэрвеня 2020У Іверскім храме Бабруйска пачалі праводзіць катэхетычныя гутаркі перад Таінствам Хрышчэння, выкарыстоўваючы спосабы аддаленай сувязі.
Катэхуменат (аглашэнне) — гэта сукупнасць гутарак і настаўленняў з тымі, хто рыхтуюцца прыняць Святое Хрышчэнне. Аглашэнне павінны праходзіць усе людзі старэйшыя за сем гадоў, якія жадаюць прыняць Таінства Хрышчэння. У Іверскім храме катэхетычныя гутаркі перад Таінствам Хрышчэння праводзяцца як з бацькамі, так і з успрыемнікамі (хроснымі) малалетніх дзяцей.
Ініцыятарам анлайн-фармату зносін выступіў клірык Іверскага храма святар Сергій Грыняк:
— Многія бацькі і хросныя працуюць за межамі Бабруйска, што не дазваляе прысутнічаць на рэгулярных катэхетычных гутарках, якія, як правіла, праходзяць напярэдадні Таінства Хрышчэння. Таму, адказваючы на запыт нашых прыхаджан, Мы прынялі рашэнне для тых хросных і бацькоў, якія не могуць па аб'ектыўных прычынах асабіста прысутнічаць на сумоўі, здзяйсняць яго з дапамогай мэсэнджэраў: Skype, Zoom і Viber.