У выдавецтве МінДА выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»

16 лістапада 2017

34.jpg

Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў I Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». Канферэнцыя праходзіла 2 лістапада 2016 года і была прымеркавана да святкавання 20-годдзя заснавання Мінскай духоўнай акадэміі.

У склад зборніка ўвайшлі даклады, агучаныя на пленарным пасяджэнні і секцыі «Актуальныя праблемы сучаснай біблістыкі», «Актуальныя праблемы сучаснай тэалогіі», «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі», «Метадалагічныя праблемы сучаснай нетрадыцыйнай рэлігійнасці», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства», а таксама даклады секцыі завочнага ўдзелу. У агульнай колькасці зборнік уключае 71 даклад.

Рэцэнзенты зборніка: архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірылы і Мяфодзія; Слесараў Аляксандр Валер'евіч, кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Зборнік матэрыялаў I Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця» адрасаваны выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.

Адказны за выпуск: А. В. Слесараў.

МінДА / Church.by