У выдавецтве МінДА выйшла кніга аб беларускім праваслаўным публіцысце Фёдары Серна-Салаўевічы
09 лістапада 2017Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла новую кнігу прафесара іерэя Гардзея Шчаглова «Фёдар Серна-Салаўевіч: беларускі праваслаўны публіцыст. Біябібліяграфічны нарыс».
Імя Фёдара Фёдаравіча Серна-Салаўевіча ў Беларусі вядома перш за ўсё (і нават выключна) як імя аўтара гістарычнага нарыса «Старажытнарускі горад Слуцк і яго святыні», які выйшаў у свет у 1896 годзе. Зрэшты, у каталогах бібліятэк можна выявіць яшчэ два невялікіх выданні яго аўтарства: «Смарагд, епіскап Ковенскі» і «Царская міласць імператрыцы Кацярыны Вялікай». Разам з тым, літаратурная спадчына Ф. Ф. Салаўевіча складае 85 публікацый, прысвечаных царкоўнаму жыццю на беларускіх землях у XIX стагоддзі. У кнізе прафесара іерэя Гардзея Шчаглова прадстаўлены найбольш поўныя звесткі аб беларускім публіцысце, а таксама поўны бібліяграфічны спіс яго прац.
Кніга рэкамендавана да выдання кафедрай царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі і дапушчана да распаўсюджвання Выдавецкай радай Беларускай Праваслаўнай Царквы (ІС Б17-706-0099).
Адказны за выданне — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі МінДА дацэнт А. В. Слесараў.
Прэзентацыя кнігі будзе праведзена ў снежні 2017 года кафедрай царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі.