У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі
27 лістапада 2019Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця», якая праходзіла 15 лістапада 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі.
У склад зборніка ўвайшлі даклады, агучаныя на пленарным пасяджэнні і секцыях «Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі і багаслоўя», «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства», а таксама прадстаўленыя ў рамках секцыі завочнага ўдзелу. У агульнай колькасці зборнік уключае 37 дакладаў.
Навуковыя рэцэнзенты зборніка: архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія; А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.
Зборнік матэрыялаў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця» прызначаны для выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, спецыялістаў у галіне рэлігіі і рэлігіязнаўства, тэолагаў, багасловаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.
Адказны за выпуск: А. В. Слесараў.