У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі «Дзяржава, грамадства і Царква ў гісторыі Беларусі»
19 кастрычніка 2018Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла ў свет зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Дзяржава, грамадства і Царква ў гісторыі Беларусі» (да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі і 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага)».
Навуковы форум праходзіў 12-13 кастрычніка 2017 года ў Жыровічах і Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Выданне адрасавана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай канфесійнай гісторыі.
Адказны за выпуск — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.