У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях»

01 лістапада 2019

Обложка.-Сборник-НАН.jpg

Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла ў свет зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях».

Навуковы форум праходзіў 24-26 кастрычніка 2018 года ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і Мінская духоўная акадэмія.

Навуковыя рэцэнзенты зборніка: акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Каваленя, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі А. А. Лазарэвіч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі А. В. Слесараў.

У зборнік уключаны 69 дакладаў, якія прагучалі ў рамках пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый.

Адказны за выпуск — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.

Выданне адрасавана гісторыкам, рэлігіязнаўцам, культуролагам, краязнаўцам, святарам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай канфесійнай гісторыі.

Спампаваць зборнік (pdf) >>

МінДА / Church.by