У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла манаграфіі А. У. Данілава «Раннехрысціянская Антрапалогія»
09 кастрычніка 2019Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію кандыдата багаслоўя, доктара філасофіі А. У. Данілава «Раннехрысціянская антрапалогія». Аўтар даследавання, акрамя выкладчыка акадэміі, з'яўляецца загадчыкам кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Антрапалогія як вучэнне пра чалавека адносіцца да істотных аспектаў багаслоўя. Чалавек стаў тэмай тэалогіі ўжо ў раннехрысціянскі перыяд (I–V стст.). Вучэнне Старажытнай Царквы пра чалавека яшчэ не набыло фіксаваных дагматычных фармулёвак. У ранніх айцоў Царквы назіраецца актыўны творчы сінтэз тагачасных перадавых філасофскіх ідэй з адкравеннем Свяшчэннага Пісання. Раннехрысціянскія антрапалагічныя мадэлі пабудаваныя на выніках інтэгравання біблейскіх і небіблейскіх матрыц, прычым наменклатура складнікаў матрыц розная ў розных антрапалагічных мадэлях. Аднак за культурна-гістарычнымі формамі антрапалагічных мадэляў хаваецца хрысціянская керыгма. Аналіз раннехрысціянскіх антрапалагічных мадэляў дапамагае адрозніваць змест і форму, керыгматычнае і абумоўленае гістарычнай культурай. У задачу гэтай кнігі ўваходзіць аналіз генеральнага кірунку антрапалагічнага сведчання ранняй Царквы.
Кніга А. У. Данілава «Раннехрысціянская антрапалогія» выйшла ў серыі «Манаграфіі і даследаванні Мінскай духоўнай акадэміі» (том III) па рэкамендацыі Выдавецкай рады Беларускай Праваслаўнай Царквы (ІС Б16-604-0082) і кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі (пратакол № 3 ад 27 кастрычніка 2017 г.).
Навуковыя рэцэнзенты: прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, доктар багаслоўя протаіерэй Уладзімір Башкіраў; прафесар Аўгсбургскага ўніверсітэта, доктар філасофіі Увэ (Мяфодзій) Майкснэр; прафесар Фрыбурскага ўніверсітэта, доктар багаслоўя Барбара Халленслебен; прафесар Фрыбурскага ўніверсітэта, доктар багаслоўя Гвіда Вергаўвэн.
Адказны за выпуск: прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў.
Кніга можа быць рэкамендавана выкладчыкам і студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, тэолагам, рэлігіязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі хрысціянскага багаслоўя.
Прэзентацыя кнігі А. У. Данілава адбудзецца 9 кастрычніка 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, вул. Зыбіцкая, 27).
Месца правядзення: Біблейскі кабінет (3 паверх). Пачатак: 17.00. Уваход вольны.