У Калінкавічах пройдзе збор сродкаў для лячэння трохгадовай Ульяны Пашкевіч: прыняць удзел могуць усе жадаючыя
16 ліпеня 202021 ліпеня пасля Бажэственнай літургіі ў саборы Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы пройдзе дабрачынны кірмаш «Дарогай дабра» з мэтай збору сродкаў для лячэння жыхаркі горада Мазыра Пашкевіч Ульяны Аляксандраўны (24.08.2017 г.н.), на курс рэабілітацыі ў Славакіі. Усяго патрабуецца 8330 €.
Дыягназ Ульяны: унутраная постгемарагічная гідрацэфалія, порэнцэфалічная кіста ў правым паўшар'і галаўнога мозгу. Аперацыя ВПШ 26.01.2018 г. Выяўленая затрымка псіхаматорнага развіцця з фарміраваннем спастычнага тэтрапарэза. МВПР: левабаковая дыяфрагмальная кіла (аперыраваная 11.09.2017 г.). Адкрытае авальнае акно.
Для продажу на кірмашы прымаюцца: хатняя выпечка, паштоўкі, цацкі, вязаныя вырабы, сувеніры.