Напярэдадні 15-й Нядзелі пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры

02 кастрычніка 2021

top.jpg

2 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, па Уздзвіжанні, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам манаха Аркадзя (Блізняца).

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж