Напярэдадні дня Хрышчэння Русі завяршыўся 24-дзённы хрэсны ход з Віцебска ў Тураў, прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
28 ліпеня 2021Увечары 27 ліпеня 2021 года завяршыўся шматдзённы хрэсны ход «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!» з Віцебска ў Тураў. Ён быў прысвечаны 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і праводзіўся па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
За 24 дні ўдзельнікі хрэснага ходу з абразамі Прасвятой Багародзіцы і дабравернага князя Аляксандра Неўскага прайшлі 500 кіламетраў, здзяйсняючы прыпынкі ў 20 населеных пунктах. У кожным з іх паломнікаў гасцінна сустракалі святары і вернікі, у мясцовых храмах здзяйсняліся набажэнствы. Прыхаджане храмаў рыхтавалі для паломнікаў трапезу і ўладкоўвалі іх на начлег.
Далучыцца да хрэснага ходу на любым участку шляху маглі ўсе жадаючыя.
28 ліпеня, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і дзень Хрышчэння Русі ўдзельнікі хрэснага ходу прымаюць удзел у Бажэственнай літургіі ў старажытным горадзе Тураве.
Фота: з асабістага архіва ўдзельнікаў хрэснага ходу.