Напярэдадні дня памяці апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
11 ліпеня 201811 ліпеня 2018 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій здзейснілі ўсяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны цэркваў 1-й Мінскай царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора, настаяцелі сталічных храмаў і іншыя запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.
Па завяршэнні ўсяночнага трывання мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з вялікім святам першавярхоўных апосталаў, сардэчна падзякаваў архіпастырам, духавенству і міранам за віншаванні і малітвы.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх падарыў ім кветкі.