Напярэдадні дня памяці апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
11 ліпеня 202011 ліпеня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны храмаў 1-й Мінскай царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
Па завяршэнні ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з вялікім святам першавярхоўных апосталаў, сардэчна падзякаваў духавенству і міранам за віншаванні і малітвы.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім кветкі.