Напярэдадні дня памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Аляксандра-Неўскім кафедральным саборы Мар'інай Горкі
11 верасня 202011 верасня 2020 года, напярэдадні дня памяці перанясення мошчаў дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Аляксандра-Неўскім кафедральным саборы горада Мар'іна Горка.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель сабора, благачынны 1-й Пухавіцкай акругі протаіерэй Аляксандр Цалкоў, благачынны 2-й Пухавіцкай акругі протаіерэй Віктар Машлякевич, сакратар Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Вярбіла, клірыкі сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Анастасіі Цалковай.