Напярэдадні дня памяці блажэннай Валянціны Мінскай Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
05 лютага 20205 лютага 2020 года, напярэдадні дня памяці блажэннай Валянціны Мінскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Андрэй Бабушкін і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.