Напярэдадні дня памяці прападобнага Серафіма, Сароўскага Цудатворца, Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску
31 ліпеня 202131 ліпеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 6-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнага Серафіма, Сароўскага цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску.
Правячаму архіерэю саслужылі: настаяцель кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова протаіерэй Сергій Чарны і клірыкі сабора.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.
Спевы ўсяночнага трывання выканаў архіерэйскі хор прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска пад кіраваннем Ксеніі Варонінай.
Па завяршэнні богаслужэння архіпастыр звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення і пагутарыў з прыхаджанамі сабора.