Напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліў усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры
17 ліпеня 201717 ліпеня 2017 года, напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў усяночнае трыванне ў Троіцкім храме Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.
Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы саслужылі архіепіскап Берлінскі і Германскі Марк; архіепіскап Вярэйскі Яўген, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; архіепіскап Сергіева-Пасадскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па манастырах і манаству, намеснік Троіца-Сергіевай лаўры; епіскап Васкрасенскі Сава, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі, намеснік Новаспаскага стаўрапігіяльнага манастыра; насельнікі Лаўры ў свяшчэнным сане.
У ліку тых, што маліліся ў храме былі: настаяцельніца маскоўскага Зачаццеўскага стаўрапігіяльнага манастыра, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па справах манастыроў ігумення Юліянія (Каляда); ігуменні шэрагу жаночых манастыроў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Маскоўскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам іераманаха Нестара (Волкава).
На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.
Па заканчэнні богаслужэння Свяцейшы ўладыка павіншаваў вернікаў: «Усіх вас, дарагія ўладыкі, айцы, браты і сёстры, сардэчна віншую з нашым агульнацаркоўным святам — памяццю святога прападобнага і баганоснага айца нашага Сергія, ігумена Раданежскага! Яго малітвамі Гасподзь хай захоўвае народ наш, у веры праваслаўнай, Царкву нашу ў адзінстве і духоўнай сіле, і кожнаму даруе тое, аб чым ён просіць у сваіх шчырых малітвах, звяртаючы іх да прападобнага і баганоснага Ігумена зямлі Рускай».
Па традыцыі святочныя архіерэйскае богаслужэнне напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага былі здзейснены ва ўсіх храмах заснаванай ім абіцелі.
У Успенскім саборы усяночнае трыванне ўзначаліў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый, Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы; у Сергіеўскім трапезным храме — мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; у Духаўскім храме — мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; у Пакроўскім акадэмічным храме — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; у храме прападобнага Іаана Лесвічніка — мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; у Чарнігаўскім скіце — мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан.