Напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

08 кастрычніка 2019

top.jpg

7 кастрычніка 2019 года, напярэдадні дня спачыну прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, усяе Расіі цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры.

У гэты вечар усяночнае трыванне ў Троіцкім саборы абіцелі ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Архіерэйскія богаслужэнні адбыліся і ў іншых храмах лаўры. Усяночнае трыванне ва Успенскім саборы абіцелі ўзначаліў Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый, у Сергіеўскім трапезным храме — Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, у Духаўскім храме — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, у храме прападобнага Іаана Лесвічніка — кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, у Чарнігаўскім скіце — мітрапаліт Пензенскі і Ніжнеламоўскі Серафім.

Патрыярхія.ru / Church.by