Напярэдадні дня памяці прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў храме Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Мінска з прыдзелам у гонар прападобнага Сергія Раданежскага
17 ліпеня 202117 ліпеня 2021 года, напярэдадні дня знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў храме Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Мінска з ніжнім прыдзелам у гонар прападобнага Сергія Раданежскага.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Канавальчык; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Таццяны Гушчанка.
Па заканчэнні богаслужэння архіпастыр звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам павучання і падаў усім архіпастырскае благаславенне.