Напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска
18 снежня 201918 снежня 2019 года, напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Мікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзям'янчук; настаяцель храма свяціцеля Мікалая, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска протаіерэй Анатоль Мазалеўскі; настаяцель Богаяўленскага храма горада Мінска протаіерэй Уладзімір Герасіменка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Надзеі Даменікан.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Уладыка Экзарх павіншаваў імяніннікаў з днём нябеснага заступніка, пажадаў ім дапамогі Божай, моцы сіл духоўных і цялесных.