Напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Нікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска

18 снежня 2017

top.jpg

18 снежня 2017 года, напярэдадні дня памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Нікольскім храме мікрараёна Сокал горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель храма свяціцеля Мікалая, благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска протаіерэй Анатоль Мазалеўскі; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель Богаяўленскага храма горада Мінска протаіерэй Уладзімір Герасіменка і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Надзеі Даменікан.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення. 

Church.by

Фотарэпартаж