Напярэдадні дня памяці велікамучаніцы Варвары мітрапаліт Мінскі Павел і епіскап Бараўлянскі Ігнацій здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

16 снежня 2018

top.jpg

16 снежня 2018 года, напярэдадні дня памяці святой вялікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліяніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі, здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Падчас паліелея для пакланення вернікам быў вынесены каўчэг з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Варвары.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Васіль Нялідкін.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by

Фотарэпартаж