Напярэдадні дня скону прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

07 кастрычніка 2018

top.jpg

7 кастрычніка 2018 года, напярэдадні дня смерці прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага і Цудатворца, у храмах Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры адбыліся ўрачыстыя архіерэйскія богаслужэнні.

Усяночнае трыванне ў Троіцкім саборы Троіца-Сергіевай лаўры здзейсніў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У Пакроўскім акадэмічным храме усяночнае трыванне здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Усяночнае трыванне ў Успенскім саборы абіцелі здзейсніў Блажэнны мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый, у Сергіеўскім трапезным храме — Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, у Духаўскім храме — старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, у храме прападобнага Іаана Лесвічніка — кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, у Чарнігаўскім скіту — мітрапаліт Астраханскі і Камызякскі Нікан.

Заўтра, 8 кастрычніка, у дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага, Свяцейшы Патрыярх Кірыл узначаліць Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры. Яго Свяцейшасці будзе саслужыць гурт архіпастыраў. Удзел у богаслужэнні прыме і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by

Фотарэпартаж