Напярэдадні Нядзелі 14-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 верасня 2020

top.jpg

12 верасня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 14-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, духавенства сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by

Фотарэпартаж