Напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
19 верасня 202019 верасня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 15-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Уладыку Экзарху саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, клірыкі сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.