Напярэдадні Нядзелі 17-ай пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін узначаліў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры
16 кастрычніка 202116 кастрычніка 2021 года, напярэдадні Нядзелі 17-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Георгій Раслякоў.
Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам манаха Аркадзя (Блізняца).