Напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел і епіскап Веніямін здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 кастрычніка 20186 кастрычніка 2018 года, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.