Напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
26 кастрычніка 201926 кастрычніка 2019 года, напярэдадні Нядзелі 19-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці святых айцоў VII Усяленскага сабора, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык кафедральнага сабора протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Аляксея Рапаўца.