Напярэдадні Нядзелі 2-й пасля Пасхі мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім Благавешчанскім манастыры
08 мая 20218 мая 2021 года, напярэдадні Нядзелі 2-й пасля Вялікадня, дня Антыпасхі, успаміну запэўнівання апостала Фамы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане.
Па заканчэнні набажэнства ўладыка Экзарх узнагародзіў клірыка Барысаўскай епархіі протадыякана Георгія Раслякова да свята Святога Вялікадня, зважаючы на руплівую працу на карысць Маці-Царквы і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння, медалём Барысаўскай епархіі II ступені «Мар'інагорская ікона Прасвятой Багародзіцы».