Напярэдадні Нядзелі 23-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

14 лістапада 2020

top.jpg

14 лістапада 2020 года, напярэдадні Нядзелі 23-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастыру саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Church.by

Фотарэпартаж