Напярэдадні Нядзелі 28-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 снежня 201716 снежня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 28-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці святой вялікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліаніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Падчас паліелея для пакланення вернікам быў вынесены каўчэг з часціцай мошчаў святой вялікамучаніцы Варвары.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.