Напярэдадні Нядзелі 34-й пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

30 студзеня 2021

top.jpg30 студзеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 34-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастыру саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў ключнік Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Church.by

Фотарэпартаж