Напярэдадні Нядзелі 4-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

01 ліпеня 2017

top.jpg

1 ліпеня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 4-ай пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці апостала Іуды, брата Гасподняга, свяціцеля Іава, патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.

Church.by

Фотарэпартаж