Напярэдадні Нядзелі 7-й пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
03 жніўня 20193 жніўня 2019 года, напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.