Напярэдадні Нядзелі Крыжапаклоннай Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
30 сакавіка 201930 сакавіка 2019 года, напярэдадні Нядзелі 3-й Вялікага посту, Крыжапаклоннай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з вынасам Пачэсна і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.