Напярэдадні Нядзелі Крыжапаклоннай Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
03 красавіка 20213 красавіка 2021 года, напярэдадні трэцяй Нядзелі Вялікага посту, Крыжапаклоннай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з вынасам Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастыру саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Вадзім Заркоў.