Напярэдадні нядзелі пра блуднага сына мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

11 лютага 2017

top.jpg

11 лютага 2017 года, напярэдадні нядзелі пра блуднага сына і дня памяці Сабора усяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавустага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужбовыя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора, протадыякан Уладзімір Назараў. 

Church.by

Фотарэпартаж