Напярэдадні Нядзелі пра самаранку Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры
31 мая 202129 мая 2021 года, напярэдадні 5-й Нядзелі пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Барысаўскай епархіі.
Архіпастыру саслужылі ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.
Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).
Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам іераманаха Нікана (Шчакатовіча).