Напярэдадні Нядзелі пра сляпога мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
01 чэрвеня 20191 чэрвеня 2019 года, напярэдадні Нядзелі 6-ай пасля Пасхі, пра сляпога, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага, у горадзе Мінску протаіерэй Віктар Рэзановіч і клірыкі кафедральнага сабора.
За богаслужэннем зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 25-годдзем з дня іерэйскай хіратоніі настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага, у горадзе Мінску протаіерэй Віктар Рэзановіч быў удастоены права нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.