Напярэдадні Нядзелі перад Ражджаством Хрыстовым Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры
01 студзеня 20221 студзеня 2022 года, напярэдадні Нядзелі перад Ражджаством Хрыстовым, Святых Айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў усяночнае трыванне ў Благавешчанскім храме Лядзенскага мужчынскага манастыра Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).
Богаслужэбныя спевы вячэрні і ўтрані выканаў братэрскі хор пад кіраваннем іераманаха Нікана (Шчакатовіча).
Пасля чытання Святога Евангелля ўладыка Веніямін у саслужэнні браціі абіцелі асвяціў новыя званы - дабравеснік вагой 150 кг і зазвонны вагой 8 кг. Званы выраблены на Варонежскім звоналіцейным прадпрыемстве «Вера» па заказу Лядзенскай абіцелі да свята Ражджаства Хрыстова для храмавай званіцы.