Напярэдадні Нядзелі святых жанчын-міраносіц Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Лядзенскім мужчынскім манастыры

16 мая 2021

top.jpg

 

15 мая 2021 года, напярэдадні 3-й Нядзелі пасля Вялікадня, дня памяці святых жанчын-міраносіц, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна Барысаўскай епархіі.

 

Архіпастыру саслужылі ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація абіцелі ў свяшчэнным сане.

 

Дыяканскі чын узначаліў архідыякан Арэст (Ярэй).

 

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам іераманаха Нікана (Шчакатовіча).

 Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж