Напярэдадні Нядзелі Перамогі Праваслаўя мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 сакавіка 201916 сакавіка 2019 года, напярэдадні Нядзелі 1-й Вялікага посту, Перамогі Праваслаўя, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Антоній Гураў.